17 / 06

Аляксандр Куль галасуе за «Аднак!»… карцінай

Можаце ўявіць, што вядомы баскетбаліст Аляксандр Куль, менеджар БК “Цмокі-Мінск”, мог стаць… мастаком? Высветлілася, што да пачатку спартовай кар’еры Аляксандр сур’ёзна вучыўся маляванню — рэдкі выпадак, калі байцоўскі ген суіснуе разам з генам крэатыву! Рукой легенды беларускага баскетбола напісаныя з натуры ўнікальныя мастацкія работы яшчэ ў часы, калі Аляксандр навучыўся ва ўніверсітэце Дж. Вашынгтана (ЗША). Карціны вярнуліся разам з аўтарам у Беларусь і дачакаліся Фестывалю “aDNaK!” з дэвізам “Ген беларускага крэатыву!”. Сваёй эксклюзіўнай аўтарскай працай Аляксандр Куль вырашыў падтрымаць арганізацыю Фестывалю, выставіўшы яе на своеасаблівы аўкцыён. Узяўшы ў ім удзел, кожны можа падтрымаць нешараговую і важную падзею для беларускай культуры.

543

Карціна “Жанчына” (Аляксандр Куль, 1996, папера, крэйда) — 3 500 000 руб.

Калі вы хочаце стаць уладальнікам карціны:

  1. Заявіце гатоўнасць на е-мэйл: razam@budzma.org.
  2. Атрымайце пацверджанне, што вы першы з тых, хто заявіўся.
  3. Цягам гадзіны пасля атрымання нашага пацверджання вам трэба зарэгістравацца праз платформу http://ulej.by/project?id=53035. Варыянтаў аплаты два: карткай адразу праз ulej.by ці праз любы банк (у тым ліку сістэму АРІП). Рэквізіты для аплаты вы атрымаеце адразу пасля рэгістрацыі свайго ўнёску праз ulej.by.
  4. Калі цягам 12 гадзінаў з моманту паступлення вашай заяўкі грошы не паступаюць на платформу, вашая чарга пераходзіць наступнаму заяўніку.
  5. Увага! Карціна робіцца вашай, толькі калі Фестываль збярэ ўсю патрэбную суму. Калі ж праект “Аднак!” не здолее яе сабраць, грошы вернуцца: на картку (калі вы аплачвалі такім чынам) ці праз любое аддзяленне “Белгазпромбанка”. Калі і як вярнуць свае грошы праз банк, вы даведаецеся, атрымаўшы паведамленне ад банка пасля завяршэння праекта.