29 / 06

Фестываль aDNaK! абвесціў хэдлайнера адукацыйнай праграмы!

Хэдлайнерам адукацыйнай праграмы Сёмага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK! стаў Давар Руне (Davor Runje), сузаснавальнік харвацкага digital-агенцтва DRAP, якое за час свайго існавання з 2008 году атрымала найбольшую колькасць фестывальных узнагародаў у сваёй краіне.

Як інтэрактыўнасць змяніла свет?” тэма выступу Давара Руне.

Ён упэўнены, што digital-рэвалюцыя змяніла рэкламную індустрыю, бо так званая “лічбавасць” аказалася не проста яшчэ адным СМІ, што дадалася ў палітру медыяў. Digital утрымлівае важны кампанент, што змяніў не толькі бачанне стварэння праектаў, але і саму культуру ўзаемадзеяння. Гэты кампанент – інтэрактыўнасць, менавіта яна дазволіла вялікай колькасці спажыўцоў і супрацоўнікаў мець зваротную сувязь з вытворцамі. Атрымалі голас тыя, хто раней маўчаў. Гэта змяніла ўсё.

davor2

Давар Руне спадзяецца, што яго досвед паспяховых digital-кампаній, веды асаблівасцяў працы digital-агенцый і перспектываў ўсёй гэтай індустрыі дапамогуць беларусам весці паспяховы бізнес у сучасным свеце.

АДУКАЦЫЙНАЯ ПРАГРАМА ФЕСТЫВАЛЮ

9.00 — пачатак рэгістрацыі удзельнікаў.

9.30-10.30.

Вольга Алейнік, крэатыўны дырэктар, сузаснавальнік агенцтва AVC (Agensy of visual communications), Беларусь.

Вікторыя Кавалевіч, дырэктар па развіцці бізнесу агенцтва AVC (Agensy of visual communications), Беларусь.

Тэма: Як скараціць дыстанцыю паміж брэндам і аўдыторыяй, выкарыстоўваючы інструменты этна-натхнення.

10.30-11.30

Таццяна Лісіцкая, дырэктар міжнароднага агенцтва сацыяльных і маркетынгавых даследаванняў MASMI.

Тэма: Вынікі даследавання эфекту «вышыванкі» на ўпакоўцы беларускіх вытворцаў FMCG-сегменту.

11.30-12.30

Вольга Раманава, кіраўнік канцэнтрацыі “Масавая культура і медыя» ECLAB.

Вольга Шпарага, кіраўнік канцэнтрацыі “Сучаснае грамадства, этыка і палітыка ”ECLAB”.

Тэма: Прыкінуцца вышыванкай, каб не стаць здабычай гамбургера? Бачныя і нябачныя паведамленні беларусаарыентаваных камерцыйных праектаў. Пра што можа расказаць беларуская рэклама?

12.30-13.30

Андрэй Халецкі, крэатыўны дырэктар агенцтва Forte Grey Belarus

Тэма: Чыкi-пыкi. Стварэнне аўтэнтычнага easy-going крэатыву.

13.30-14.30

Сергей Шыма, стратэг AIDA Pioneer Branding & Creative company

Тэма: Аўдыторыя — група — партрэт: дзе брэндам шукаць свайго спажыўца?

14.30-15.15

Young Cannes Lions Bearus: Маладыя беларускія «Канскія львы» завітаюць на aDNaK!

15.15-17.00

Давар Руне (Davor Runje, Харватыя), сузаснавальнік digital-агенцтва DRAP.

Тэма: Як інтэрактыўнасць змяніла свет?

Давар Руне прадэманструе, як ствараліся яго паспяховыя digital-кампаніі, раскажа пра асаблівасці працы такіх агенцыяў, а таксама пра перспектывы ўсёй індустрыі, у спадзеве, што гэты досвед дапаможа беларусам весці паспяховы бізнес у гэтай галіне.

 

Адразу па сканчэнні адукацыйнай праграмы адбудзецца прэс-канферэнцыя арганізатараў, партнёраў і сябраў журы Фестывалю. А 18-й гадзіне пачнецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў.

Як стаць удзельнікам адукацыйнай праграмы?

Нагадаем, што ўдзел у адукацыйнай праграме бясплатны. Адзіная ўмова — рэгістрацыю на сайце ў спецыяльным раздзеле “Рэгістрацыя на адукацыйную праграму”.

Адукацыйная праграма будзе праходзіць у межах Фестывальнага дня 30 чэрвеня ў першым у Беларусі крэатыўным хабе “Корпус 8” (г. Мінск, пр. Машэрава, 9).

Генеральным партнёрам Фестывалю трэці год запар выступае кампанія velcom. Да правядзення Фестывалю далучыліся таксама 45 арганізацыйных і медыяпартнёраў.

Дадатковая інфармацыя

324

Давар Руне, сузаснавальнік харвацкага digital-агенцтва DRAP (2008), якое атрымала найбольшую колькасць узнагародаў у краіне. Яго каманда распрацавала праекты, што ўвайшлі ў глабальную справаздачу IAB MIXX  “Што і чаму працуе ў лічбавым фармаце” ў 2014 і 2015 гадах, а таксама атрымала шматлікія ўзнагароды за крэатыўнасць і эфектыўнасць уключна з трыма Effie і трыма Гран-пры MIXX. Акрамя працы з уласнымі праектамі DRAP працуе з іншымі творчымі агенцыямі над стварэннем праектаў, што таксама мелі поспех, уключаючы адзіны ў Харватыі, што атрымаў “Канскіх львоў”. Давар рэгулярна выступае на мясцовых і рэгіянальных канферэнцыях, з’яўляецца сябрам журы нацыянальных і міжнародных фестываляў, у тым ліку Effie Харватыі, Golden Drum і MIXX Харватыі.

Да стварэння DRAP Давар быў сузаснавальнікам тэхналагічнага стартапа PlayMedia Systems у 1998 годзе і запусціў MP3-рухавік, які выкарыстоўваецца WinAMP і AOL. Ён атрымаў узнагароду Phoenix & SSCLI ад Microsoft Research за працу па праграмаванні шматпрацэсарных платформаў. Аўтар 15 публікацый у галіне тэарэтычнай інфарматыкі, адна з распрацовак запатэнтаваная ў ЗША.

Усе падрабязнасці і пытанні пра Фестываль і ўдзел ў адукацыйнай праграме — па тэлефоне +375 29 371-01-21 (Сяргей Скараход) альбо праз e-mail: adnak@budzma.org.