08 / 06
Крытэры ацэнкі конкурсных работ
– Адпаведнасць ужывання беларускай мовы мэтам і задачам камунікацыі;
– Адпаведнасць іміджу брэнда;
– Якасць камунікацыі з мэтавай/мэтавымі аўдыторыямі;
– Практычная значнасць — наколькі вырашаны задачы камунікацыі;
– Ужыванне прафесійных інструментаў, адпаведных пастаўленай задачы;
– Наяўнасць у рабоце актуальнай (сучаснай) візуальнай культуры, замацаванне існуючых актуальных трэндаў у пабудаванні камунікацыі і/ці дызайне альбо фармаванне новых трэндаў, якія спрыяюць росту візуальнай культуры ў Беларусі;
– Узровень тэхнічнага выканання (рэалізацыі) работы;
– Арыгінальнасць работы: наяўнасць so-called «іскрынкі» — ці ёсць нешта адметнае, неардынарнае ў камунікацыі, падачы, выкананні — або поўная «шэрасць», пазычанасць ідэі і г.д.