10 / 06

Новы конкурс у межах Фестывалю aDNaK! ад velcom!

Любіце беларускую музыку? Слухаеце яе штодня? Тады ўдзельнічайце ў новым конкурсе ад генеральнага партнёра Сёмага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK! кампані velcom “Ідэя для прасоўвання беларускай музыкі на zvooq.com”.

adnak_640

Генеральны партнёр Сёмага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK! кампанія velcom абвяшчае пра старт конкурсу па стварэнні слогана для прасоўвання беларускай музыкі на пляцоўцы сэрвіса zvooq.com.

Дасылайце свае работы ўжо зараз. Дэдлайн – 27 чэрвеня ўключна. Пераможца атрымае каштоўны прыз!

Поспехаў!

Ідэя для прасоўвання беларускай музыкі на zvooq.com

Кампанія velcom прапаноўвае конкурс па стварэнні слогана для прасоўвання беларускай музыкі на пляцоўцы сэрвіса zvooq.com.

Бягучая сітуацыя:

Нельга аспрэчыць мілагучнасць беларускай мовы, асабліва калі паслухаць беларускія вершы ці песні. Каб гэтай мелодыкі ў свеце паболела, варта прасоўваць беларускую музыку і пашыраць яе вядомасць. velcom прапануе рабіць гэта праз інтэрнэт – найбольш хуткі і дынамічны сродак распаўсюду інфармацыі ў наш час.

Новы моладзевы тарыф ад velcom «У тваім рытме» ўключае ў сябе безлімітнае выкарыстанне сэрвіса zvooq.com, на якім размешчаная беларуская музыка.

Што трэба распрацаваць:

— слоган для прасоўвання беларускай музыкі на пляцоўцы сэрвіса zvooq.com;

 

Мэтавая аўдыторыя:

— У роўнай ступені мужчыны і жанчыны

— Маладыя людзі ад 18 да 25 гадоў (ядро ад 18 да 21 года)

— Даход сярэдні і вышэй

— Першымі спрабуюць новыя тэхналогіі, трэндсетары

Што трэба прадставіць: прэзентацыю ў фармаце pdf, якая ўключае сам слоган і яго абгрунтаванне.

 

Тэрміны: працы прымаюцца да 27 чэрвеня 2016 года ўключна.

Што атрымае пераможца: Цудоўныя навушнікі

Патрабаванні да падачы работ у конкурс:

Трэба зарэгістравацца і запампаваць прэзентацыю ў адмысловы раздел конкурса.

Дадатковую інфармацыю пра Фестываль можна атрымаць па тэлефонах: +375 29 371-01-21, альбо праз e-mail adnak@budzma.org