А-100: «Мы не пераводзілі бізнэс на беларускую мову, мы пераклалі на яе маркетынгавыя камунікацыі»
З 1 студзеня ў сетцы аўтазаправачных станцый «А-100» пачалі абслугоўваць на беларускай мове — такім чынам кампанія пачала пераходзіць на мову. Аператарам рэкамендавана звяртацца да роднай мовы ў абслугоўванні ўсіх кліентаў. З чым звязаны стратэгічныя змены ў бізнэсе і наколькі складана перавесці кампанію на новыя рэйкі, мы даведаліся ў самога кіраўніцтва — генеральнага дырэктара «А-100» Ірыны Валадзько.
Калі ўпершыню ў кіраўніцтва з’явілася думка паревесці бізнес на беларускую мову? Што паўплывала на гэта рашэнне? Мабыць, вы звязваеце гэты крок з нейкімі працэсамі ў грамадстве?
Па-першае, мы жадаем, каб людзі далучаліся да беларускай культуры. Па-другое, мы жадаем каб выкарыстанне нашай мілагучнай мовы пашыралася. Па-трэццяе, «А-100» — гэта беларуская прыватная сетка паліўных станцый і мы жадаем размаўляць на дзвух дзяржаўных мовах: на беларускай і рускай. Мы не пераводзілі бізнэс на беларускую мову, мы пераклалі на яе маркетынгавыя камунікацыі. Мы прапануем сваім кліентам дзве мовы, і кожны абірае менавіта ту мову, на якой яму слушна мець зносіны. Канешне, мы рэкамендуем сваім супрацоўнікам выконваць стандарт на роднай мове, але ж калі кліенту цяжка разумець, мы пераходзім на рускую мову.
Якія цяжкасці чакаюць кампанію, якая переходзіць на мову? З якімі цяжкасцямі ўжо сутыкнуліся? Над чым давялось працаваць больш усяго?
У кожнага праекту, звязанага са змяненнем фармату абслугоўвання, ёсць сваі цяжкасці. Але, калі ёсць добрая каманда ўдзельнікаў, усё магчыма пераадолець. Асноўныя намаганні накіраваны на вывучэнне супрацоўнікаў і паступовы перавыпуск камунікацыйных матэрыялаў на беларускай мове. Вывучэнне, ці, лепей казаць, аднаўленне беларускай мовы, мы праводзілі на працягу 4 месяцаў разам з курсамі «Мова Нанова» і працягваем яго.
Ці можаце распавесці пакрокава, як адбываецца беларусізацыя кампаніі «А-100»?
Пераход на беларускую мову ажыццяўляецца паступова. Па-першае, афіцыйныя вэб-рэсурсы ўжо сталі беларускамоўнымі. Па-другое, аператарам рэкамендавана абслугоўваць кліентаў на беларускай мове. Па-трэцяе, змяняюцца ўсе рэкламныя матэрыялы ў гандлёвых залах, з’явяцца цэтлікі на таварах на беларускай мове — некалькі тысяч найменняў бясплатна пераклалі эксперты службы «Хуткая моўная дапамога» курсаў «Мова Нанова». Такiм чынам, праз некоторы час уся аздоба паліўных станцый стане беларускамоўнай.
Ці змянілася камунікацыйная стратэгія кампаніі? Чаго чакаць ад вас у 2015 годзе?
У плане на 2015 год: стварэнне беларускамоўнага асяроддзя не толькі на паліўных станцыях, але і ўнутры кампаніі. Таму асноўныя намаганні накіраваны на «пераклад» маркетынгавых камунікацый на беларускую мову.
- Digital-каналы (сайт, SMM-прасоўванне) ужо беларускамоўныя.
- Камунікацыйныя матэрыялы (POSM) выпускаюцца на беларускай мове.
- Рэкламна-іміджавая аздоба паліўных станцый паступова змяняецца на беларускую: навігацыя па тарговай зале, стэлы і інш.
- Прамая рэклама і знешні PR таксама будуць на беларускай мове;
- Унутрыарганізацыйны PR паступова будзе беларускамоўным.
З нагоды выкарыстання камунікацыйных інструментаў магу пракаментаваць, што змянення не адбудзецца, але ж паведамленні будуць на беларускай мове.
Чакаеце нейкія змяненні ў лаяльнасці кліентаў?
Істотных змяненняў не прагназуем, бо ў нас ёсць сябры-кліенты, але мы шчыра спадзяемся, што да нас пачнуць прыязджаць не толькі за палівам для легкавікоў, але і каб пачуць беларускую мову.
Як успрыняў калектыў гэтыя змены?
Цалкам, станоўча. Мы даволі павольна пераходзілі на беларускую мову, таму ў людзей быў час падрыхтавацца да змяненняў і пачаць працаваць на дзвюх мовах.