Фестываль AD.NAK! запрашае на адукацыйную праграму 2 ліпеня
Аргкамітэт Шостага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! чакае цікаўных і ахвочых, прафесіяналаў і аматараў на адукацыйнай праграме Вялікага фестывальнага дня, які пройдзе 2 ліпеня ў Міжнародным адукацыйным цэнтры Ёханэса Раў (IBB, пр. газеты «Праўда»).
Арганізатары падрыхтавалі адметную і насычаную адукацыйную праграму, у межах якой пройдуць семінары, майстар-класы і простыя дыскусіі са знанымі беларускімі і замежнымі экспертамі не толькі ў сферы рэкламы. У гэтым годзе замежным госцем стане Паўлюс Сянута (Paulius Senuta, Літва), заснавальнік і партнёр рэкламнага агенцтва Not Perfect| YR Minsk, Riga & Vilnius.
Нагадаем, што ўдзел у адукацыйнай праграме БЯСПЛАТНЫ, але для таго, каб да яе далучыцца, трэба абавязкова прайсці рэгістрацыю на сайце ў раздзеле: “Рэгістрацыя на адукацыйную праграму”.
АДУКАЦЫЙНАЯ ПРАГРАМА
9.30-10.30
Дар’я Лобань, Аляксей Шклянко, партнёры студыі брэндынгу On Foot,
Тэма: «Драпежнікі рэкламнага рынку: як палююць на замежных кліентаў». Бонус: скайп-размова з заснавальнікам кампаніі Daybuilder Філіпам Люінтофтам (Капенгаген, Данія).
10.30-11.30
Iлля Доўнар – арт-дырэктар, Яўген Голубеў – тэхнічны дырэктар, Interactive brand studio HA (Беларусь),
Тэма: Добрыя рашэнні не заўсёды працуюць.
11.30-12.30
Paulius Senuta (Літва), Chairman, Strategic Planning Director at Not Perfect | Y&R Minsk, Riga & Vilnius
Тэма: Planning with value
12.30-13.30
Маладыя беларускія «Канскія львы» завітаюць на AD.NAK!
Тэма: Уражанні і досвед Cannes Lions 2015
13.30-14.30
Людміла Стручэўская, кіраўнік групы па кіраванні брэндамі ТАА «Аліварыя»
Тэма: “Як улічыць сучасныя і працоўныя камунікацыйныя трэнды пры планаванні іміджавай кампаніі ў Беларусі”.
14.30-15.30
Віктар Марціновіч, вядомы беларускі пісьменнік і журналіст
Тэма бяседы: “Беларускі бізнес і культура: як пераадолець узаемны ігнор”.
15.30-17.00
Ілля Андрэеў, кіраўнік творчай групы агенцтва Proximity Russia (Беларусь-Расія)
Тэма: “100 ідэй для Беларусі. Дзе іх узяць?”
Адразу пасля семінараў адбудзецца прэс-канферэнцыя арганізатараў і сябраў журы Фестывалю. А 18-й гадзіне пачнецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў.
Дадатковая інфармацыя: (029) 371-01-21, е-mail: adnak@budzma.org.
Кантакты для даведак:
Лізавета Неўмяржыцкая, прэс-сакратар ГКК “Будзьма беларусамі!”
skypename – elzbietka_eilis