Фестываль Adami і 12000€ чакаюць беларускіх медыйшчыкаў
Другі фестываль Adami запрашае да ўдзелу беларускіх медыя-спецыялістаў. Фокус фестывалю — культурная разнастайнасць ва Усходняй Еўропе. Фэст складаецца з шасці намінацый, пераможца ў кожнай атрымае прыз у 2000 €. Намінанты ўсіх катэгорый будуць запрошаныя на ўрачыстую цырымонію ўзнагароджання ў Кіеве 24-га лістапада. Спецпрыз — месячная стажыроўка ў Страсбургу — будзе ўручаны партнёрам фестывалю ARTE TV, атрымаць яе можа любы з удзельнікаў. Прыём прац — да 10-га кастрычніка.
Adami быў створаны для падтрымкі аудыё-, відэажурналістаў і медыяпрафесіяналаў у краінах «Усходняга партнёрства». Прадстаўнікі шасці краін могуць браць удзел з працамі, прысвечанымі міграцыі, інтэграцыі і культурнай разнастайнасці ў рэгіёне. Назва праекту ўтвораная ад грузінскага слова «адаміані» (чалавек) і ад імя першага чалавека на зямлі — Адама. Фестываль задуманы як мабільны, у гэтым годзе журэнне пройдзе ў Батумі, а гала-цырымонія — у Кіеве.
Тры ТВ-катэгорыі:
— Fiction. Прыз за мастацкія і забаўляльныя праграмы і фільмы (мультфільмы, серыялы, тэлешоу). Любыя фармат, працягласць, жанр.
— Non-fiction. Прыз за поўнаметражныя немастацкія і дакументальныя фільмы. Любы фармат, працягласць болей за дзесяць хвілінаў, усе немастацкія жанры.
— News and Short non-Fiction. Прыз за навіны і кароткаметражныя фільмы. Любы фармат, працягласць да дзесяці хвілінаў, любы жанр.
Дзве анлайн-катэгорыі:
— Прыз за вэб-старонку. Разглядаюцца інавацыйныя вэб-прапановы. Усе фарматы і жанры.
— Прыз за анлайн-відэа. Разглядаюцца інавацыйныя анлайн-відэа. Усе фарматы і жанры.
Катэгорыя Adami маладосць. Для спецыялістаў маладзей за 28 год. Могуць быць прадстаўленыя кіна- і тэлешколы, акадэміі, каледжы і школы журналістыкі. Усе фарматы і жанры.
Заяўкі прымаюцца праз афіцыйны сайт фестываля да 10 кастрычніка. Алгарытм падачы: запаўненне рэгістрацыйнай формы — атрыманне рэгістрацынага нумара — загрузка працы.
Увага! Перанос дэдлайна на фестывалі не практыкуецца.
На youtube-канале фестывалю можна паглядзець працы пераможцаў і намінантаў Adami-2015. Сачыць за навінамі зручна на афіцыйнай Facebook старонцы праекта.