Фестываль аDNаK! — ген беларускага крэатыву. Абудзім яго разам!
Сёмы фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK! стартаваў 5 мая і ўжо прымае работы праз сайт adnak.by. За гады свайго існавання Фестываль стаў адметнай з’явай у культурным жыцці Беларусі і той унікальнай прасторай, якая яднае творчых людзей розных прафесій на глебе нацыянальных каштоўнасцяў.
Сёлета Аргкамітэт дае магчымасць усім неабыякавым стаць суарганізатарамі Фестывалю, а менавіта далучыцца да яго правядзення.
Заходзьце на сайт ulej.by і, знайшоўшы там “aDNaK! – ген беларускага крэатыву”, спрычыніцеся да яго абуджэння!
Зрабіце свой ўнёсак у развіццё беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі.
Ад Аргкамітэта і партнёраў Фестывалю – спецыяльныя сувеніры, падарункі і магчымасць удзельнічаць у актыўнасцях падчас фестывальнага дня. Больш за тое – у вас з’яўляецца ўнікальны шанец узяць удзел у працы журы ці нават уручыць Гран-пры найлепшым стваральнікам беларускай рэкламы!
Зробім фестываль аDNаK! разам!