Фіналісты AD.NAK!: інтэрактыўная рэклама і дызайн; медыяпраекты
У пятніцу, 12 чэрвеня, сябры журы Шостага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! вызначылі пераможцаў у намінацыях G. ІНТЭРАКТЫЎНАЯ РЭКЛАМА І ДЫЗАЙН і H. МЕДЫЯПРАЕКТЫ
Фіналістамі сталі наступныя працы ўдзельнікаў:
G. ІНТЭРАКТЫЎНАЯ РЭКЛАМА І ДЫЗАЙН
G-3. Рэкламная кампанія ў сацыяльных сетках, кам’юніці
G-3_01. #мнепатрэбна. Аўтары: Дар’я Кароль, Дзянiс Елiсееў, Аляксандр Шалiма, Дар’я Сабiнiна, Сяржук Ганчарэнка, Павел Грачоў, Марыя Сцяпанава
G-3_02. “23 лютыя віншаванні ад Vondel Digital”. Аўтар: Vondel / Hepta
G-5. Ролік для сеткі Інтэрнэт
G-5_01. “32 акцэнты беларускай мовы”. Аўтары: «Gurtam», Кацярына Чаплiнская, Аляксандра Валасюк, Аляксандр Куўшынаў, Алег Тарасенкаў
G-5_03. Belarus N. Аўтары: Група “НЭФ” разам з Dranik Style
H. МЕДЫЯПРАЕКТЫ
H-1. Медыяпраекты для аднаго канала камунікацыі: ТБ, друкаваных СМІ, радыё, інтэрнэту, вонкавай рэкламы, Indoor
H-1_01. ALOVAK – часопіс пра творчасць і для творчых людзей. Аўтары: Ірына Бельская і Кацярына Буто
H-1_02. “Наваколле”. Аўтары: Зміцер Буцер, Вольга Мжэльская, Павел Свярдлоў, Антон Матолька
H-1_05. “Культура паляпшае жыццё”. Аўтары: Ганна Трубачова і агенцтва “Таранціны і сыны” для кампаніі “Будзьма беларусамі!”
H-1_07. Камунікацыйны грамадскі праект “Будзьма беларусКамі!” Аўтар: грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”
H-2. Інтэграваныя медыяпраекты
H-2_01. “Культура пачынаецца з цябе”. Аўтар: Майстэрня сацыяльнага кіно
H-2_02. Арт-праект “Дрыяды”. Аўтары: Ганна Герт, Ала Свірыдзенка, Дар’я Палуян, Надзея Сліжэўская, Надзея Падрэз
H-2_03. “Жыццё пасля раку”. Аўтар: Радыё Свабода
Нагадаем, што пераможцы Фестывалю будуць абвешчаныя на цырымоніі ўзнагароджання 2 ліпеня, якая пройдзе ў Міжнародным адукацыйным цэнтры Ёханэса Раў (IBB). У гэты дзень зранку пачнецца адукацыйная праграма з удзелам замежных экспертаў.
Асноўная канцэпцыя Шостага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! — «Годны шлях рэкламіста». У цэнтры ўвагі сёлетняга Фестывалю — асоба самога стваральніка. Шосты AD.NAK! запрашае рэкламістаў, спецыялістаў у сферы камунікацыі, культурніцкіх менеджараў і прадзюсараў аб’яднаць свае намаганні і дапамагчы беларускамоўнай рэкламе прайсці гэты шлях: ад нерашучай коскі да значнага і ўпэўненага клічніка!