Канцэпцыя і фірмовы стыль Фестывалю aDNaK! ад AIDAPioneer
Канцэпцыя: «аDNаK! – ген беларускага крэатыву».
Сэнс:
У апошнія гады беларускаарыентаваных праектаў у рэкламе стала заўважна больш. Беларуская мова для рэкламіста зрабілася звыклым сродкам, каб зрабіць крэатыў больш яскравым і трапным. Сёння зварот да роднай культуры і гісторыі, увядзенне ў рэкламную камунікацыю аўтэнтычных сімвалаў дазваляе брэндам наблізіцца да свайго спажыўца. Але ўжо зараз відавочна, што спыняцца на павярхоўным пераносе традыцыйных арнаментаў на сучасныя вырабы замала. Варта ісці глыбей. Каб ствараць сапраўдныя шэдэўры ў рэкламе трэба раскрыць у сабе «ген беларускага крэатыву».
Такім чынам, мэтамі Сёмага фестывалю aDNаK з’яўляюцца:
— даследаванне і расшыфроўка беларускага крэатыўнага кода,вылучэнне лепшых рысаў беларускаарыентаванай рэкламы;
— фіксаванне працэсаў эвалюцыі беларускага рэкламнага рынку;
— папулярызацыя, своеасаблівая «прышчэпка беларускасці» для рэкламістаў, кліентаў і спажыўцоў.
Візуалізацыя:
Візуальнае рашэнне канцэпцыі будуецца на прынцыпе шматслойнасці, пошуку прыхаваных элементаў і сэнсаў.
У напісанні назвы фестывалю і ў лагатыпе праступае знаёмая ўсім абрэвіятура DNK.
Сімвалам беларускасці, унутраным слоем, тым самым «генам беларускага крэатыву» стаў геаметрычны патэрн-арнамент з клічнікаў. У ім таксама можна разгледзець стылізаваныя спіралі DNK.
Пераемнасць канцэпцыі з папярэднімі гадамі выяўляецца ў захаванні чырвона-белай каляровай гамы і традыцыйнага знаку Фестывалю —клічніку.
Увасабленне стылю на розных носьбітах
Білборд
Постэр
Дыпломы пераможцаў
Сувенірная і прома-прадукцыя
Замоўца
Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”
Выканаўца
AIDA Pioneer Branding & CreativeCompany
Зміцер Апаленіс, Аляксей Чарняўскі, Віктар Сеўрукоў.
Аздабленне фестывальнай прасторы
Анатоль Лазар, студыяі дызайнаў «Адліга».
Адаптацыя стылю для некаторых носьбітаў і фарматаў
Анатоль Лазар, студыяі дызайнаў «Адліга»;
Ігар Назаранка, дызайнер.