15 / 06

Краўдфандынг: жабрацтва ці дабрачыннасць?

Нарэшце і ў Беларусь прыйшла такая з’ява, як краўдфандынг – калектыўнае фінансаванне крэатыўных ідэй альбо асобных высілкаў людзей, арганізацый праз інтэрнэт.Што гэта і навошта? Чаму пакуль яшчэ некаторыя ставяцца да яго з недаверам і лічаць… жабрацтвам. Што дае падставы для такога стаўлення?

Кампанія “Будзьма беларусамі!” прапаноўвае разам разабрацца, што ж такое краўдфандынг і каму ён патрэбны? Як правесці паспяховую краўдфандынгавую кампанію і ажыццявіць сваю крэатыўную ідэю? Хто такія аўтары і спонсары, і як ім знайсці адзін аднаго? Што аб’ядновае і розніць беларускі і замежны краўдфандынг?

minks_ТШ_16.06_вэбПачуць адказы на гэтыя пытанні да задаць свае аўтарам праектаў, якія ўжо займелі паспяховы краўдфандынгавы досвед, вы зможаце падчас ток-шоў “Краўдфандынг: жабрацтва ці дабрачыннасць?”у крэатыўным хабе “Корпус8”.

Удзел возьмуць:

– Вольга Мжэльская (піяр-менеджар Ulej.by);

– Дзяніс Кандратовіч (аўтар першага краўдфандынгавага праекту, аукцыёна сустрэч“МаеСэнс”);

– Марыя Шарый (рэгіянальны каардынарар ГКК “Будзьма беларусамі!”, гурт сярэднявечнай музыкі “Стары Ольса”);

– Віктар Марціновіч (публіцыст, пісьменнік, аўтар раманаў “Сфагнум”, “Мова”);

– Аляксей Багдасар’ян (аўтар паспяховага сацыяльнага праекта “Оле-Засынай паволі”);

Прыемным бонусам для слухачоў будуць практычныя парады, якімі спікеры падзеляцца падчас дыскусіі.

16 чэрвеня а 19-й гадзіне вечара ў крэатыўнай прасторы “Корпус8” (Мінск, пр-т Машэрава, 9)

Уваход вольны!

Падрабязней: (029) 191 22 67, (029) 618 08 87

razam@budzma.org

Падзея ў Facebook