Лявон Вольскі агучыў першы беларускамоўны ролік брэнда «Лідскае»
Сёлета ў красавіку “Лідскае піва” выпусціла чацвертую навінку за год — новае піва “Лідскае Легенда” і заявіла пра вялікія змены ў кампаніі: разам з новым півам адбыўся рэбрэндынг і пераход лінейкі брэнда “Лідскае” на беларускамоўную камунікацыю. Для новага піва знялі рэкламны ролік і ўжо на гэтым тыдні ў засценках “Беларусьфільму” праходзіла ягоная агучка. Голасам роліку сталі знакавыя беларускія асобы: музыка Лявон Вольскі і Курган Ілля Львовіч — вядомы беларускі дыктар і артыст Беларусі з 40-гадовым стажам. Мы пабывалі на працэсе запісу і даведаліся пра тое, па якіх крытэрах абіраецца “голас” рэкламы.
— Асноўным крытэрам выбару тых, хто будзе агучваць рэкламу, былі адпаведнасць галасавых здольнасцяў, тэмбр і размова на прыгожай класічнай беларускай мове, — распавядае marketing.by пра працэс падборкі герояў, якіх мы і пачуем у роліку, Ірына Капілава, дырэктар па маркетынгу “Лідскага піва”.
У выніку рэкламныя агентства, з якімі працуе кампанія, прапанавалі Лявона Вольскага і Кургана Іллю Львовіча. І як бачым, у выбары яны не памыліліся.
Але поўны пераход на беларускую мову — пытанне выключна часу. Усе “Лідскае” піва перайдзе на беларускую мову.
— Чаму я пагадзіўся на агучку? Ды таму што падтрымліваю беларускамоўны брэндынг. Сам я беларускае піва фактычна не п’ю, але тут з’явілася нагода пакаштаваць. Мне вельмі даспадобы той працэс беларусізацыі, які адбываецца на лідскім бровары.
На думку Ірына Капілавай, беларуская мова сапраўды дапамагае ў прасоўванні брэнду.
— Быў час, калі па даследаванням кампаній мы бачылі, што інтарэс да беларускасці і гістарычных каранеў быў нізкім і знаходзіўся ў стане сну. Зараз жа ўздым відавочны. Гэтаму сведчаць вынікі камунікацыйных кампаній буйных брэндаў.
Нагадаем яшчэ раз, што першы беларускамоўны ролік «Лідскага піва» можна будзе ўбачыць ужо ў наступны панядзелак, 13 чэрвеня.