20 / 07

НАІП узнагароджана спецыяльным прызам Фестывалю беларускамоўнай рэкламы i камунiкацыi

Новы праект Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызаціі — кулінарная кніга бізнес-рэцэптаў ад топ-менеджараў вядучых замежных кампаній-інвестараў “BUSINESS IN BELARUS. RECIPE BOOK” — быў адзначаны дыпломам 7-га Фестывалю беларускамоўнай рэкламы i камунiкацыi і атрымаў спецыяльны прыз “ За смачны ўнёсак у стварэнне пазітыўнага вобразу краіны ў свеце”.

13781702_630568693763822_4713148908174437610_n

Кніга “BUSINESS IN BELARUS. RECIPE BOOK” заснавана на дванаццаці рэальных гісторыях стварэння бізнесу замежнымі кампаніямі, якія змаглі паспяхова рэалізаваць у Беларусі свае інвестпраекты. На старонках выдання вядучыя прадпрымальнікі дзеляцца не толькі асабістымі гісторыямі поспеху, але і любімымі рэцэптамі страў беларускай кухні.

13707812_630565150430843_6409720230070815331_n

Нагадаем, прэзентацыя праекта www.business-recipe-book.by адбылася ў чэрвені на выставе SPIEF Investment Projects, якая была арганізавана ў межах XX Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму.

investinbelarus.by