01 / 06

Падборка беларускага крэатыву ад marketing.by

Рэдакцыя marketing.by збірала ў асобную тэчку цікавыя прыклады рэкламнай актыўнасці ў Беларусі. Гэта вонкавая рэклама, дызайн упакоўкі, нэймінг, відэа ролікі, акцыі, што выклікалі неадназначную рэакцыю карыстальнікаў сацсетак.

Хлеб — усяму галава

Падборка беларускага крэатыву ад  marketing.by

Арыгінальную прафілактычную акцыю, што заклікае змагацца з п'янствам за стырном, правялі ДАІ і Ваўкавыскі хлебазавод: была выпушчаная партыя хлеба ў упакоўцы з асаблівым стыкерам: «ДАІ папярэджвае: п'яным за стырном не месца!»


Акцыю падтрымала праваслаўная царква. Ганаровы настаяцель Свята-Благавешчанскага храма протаіерэй Уладзімір Кішкун асвяціў выпушчаную прадукцыю.

hleb_2.jpg

Чаму носьбітам інфармацыі быў абраны менавіта хлеб? Ініцыятар акцыі начальнік АДАІ Ваўкавыскага РАУС Яўген Леановіч пракаментаваў так: «Хлеб – прадукт, які купляюць усё, незалежна ад сацыяльнага статусу і ўзроўню дастатку. Хлеб на стале ў кожнага, хлеб, як гаворыцца, усяму галава. Мы спадзяемся, што з яго дапамогай у нас атрымаецца засяродзіць увагу людзей на праблеме п’янства за стырном і заклікаць кіроўцаў да разумных паводзін».

Больш чым ЖКГ

Вонкавая рэклама ГУПП "Бярозаўскае ЖКГ". Якое больш, чым проста ЖКГ.

Падборка беларускага крэатыву ад  marketing.by

Дзе Колас, там і Купала

У траўні ў Гародні на вуліцы Якуба Коласа размясцілі вонкавую рэкламу да XI Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур. На білбордзе прыводзілася Коласаўская цытата: «Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову», але пры гэтым партрэт – іншага класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы.

74

Пасля публікацыі фота фейла ў інтэрнэце малюнак аператыўна знялі. А намеснік міністра культуры Беларусі Васіль Чэрнік вымушаны быў апраўдвацца перад журналістамі за памылку: «Вядома, гэта кепска. Кепска, натуральна. Што можна сказаць? Больш уважліва трэба быць, глядзець, што вы да білборда [мацуеце]. Гэта вельмі сур’ёзнае пытанне, вядома, кепска гэта. Ну, жыццё наша такое. Я ўсё добра разумею, ну атрымалася так. Будзе ўрок. Думаю, адпаведныя высновы кіраўніцтва Гродзенскага аблвыканкама зробіць па гэтым пытанні ».

Кропкі над Ё

Калі не паставіць кропкі на Ё, сэнс можа кардынальна змяніцца — так, напрыклад, атрымаўся «прыемна-нарыхтоўчы пункт»:

 

Фото - Аляксей Маневіч
Фота — Аляксей Маневіч

паводле marketing.by