Дзяніс Гур’еў: «Трэба нарошчваць беларускую масу кантэнту»
Дзяніс Гур'еў, генеральны дырэктар групы кампаніяў Webcom media, адказвае на пытанне, што значыць для беларускага бізнесу і рэкламнай прасторы, існаванне Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі "Аднак", а таксама згадвае пра адметнасці і праблемы прасоўвання беларускіх сайтаў.