Першыя шорт-лісты Фестывалю AD.NAK!
У чацвер, 11 чэрвеня, сябры журы Шостага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! вызначылі пераможцаў у намінацыях А. ТЭЛЕВІЗІЙНАЯ І КІНАРЭКЛАМА, I. PR-, ПРОМА-, EVENT- І DM-ПРАЕКТЫ і J. РЭКЛАМНЫЯ КАМПАНІІ.
Фіналістамі сталі наступныя працы ўдзельнікаў:
А. ТЭЛЕВІЗІЙНАЯ І КІНАРЭКЛАМА
A-1. Тэлевізійная рэклама тавараў
A-1_01. “Аліварыя. Сусветная калекцыя”. Аўтары: Not Perfect, Partizan Production
A-1_02. Серыя ролікаў квасу “Хатні”: “Зюзя”, “Прыкметы”, “Кірмаш”. Аўтар: РА Forte Grey
A-1_04. “Аліварыя “Каляднае”. Аўтары: Hepta Group, Partizan Production
A-2. Тэлевізійная рэклама паслуг
A-2_01. Серыя ролікаў “У краіне Зая”. Аўтар: Матэуш Адамскі, аддзел прамоцыі тэлеканала “Белсат”
A-3. Іміджавы рэкламны ролік
A-3_01. “Банк БелВЭБ. Банк для вашых ініцыятыў”. Аўтар: Hunters Communications
A-3_04. Belarus N. Аўтар: Група “НЭФ” разам з Dranik Style
I. PR-, ПРОМА-, EVENT- І DM-ПРАЕКТЫ
I-2. PR-кампанія з выкарыстаннем любых камунікацыйных сродкаў
I-2_04. “Вышышына”. Аўтар: Арт-студыя PRAS
I-2_05. “Вышымайка”. Аўтар: Арт Сядзіба
I-2_06. “Крывічы. Маю гонар, бо я донар”. Аўтары: Алена Шыбут, Ірына Дубяга, AIDA Pioneer
I-3. Прома-кампанія
I-3_01. #беларускаястужка. Аўтар: Арт Сядзіба
I-3_03. Калядная фотагісторыя marketing.by. Аўтары: Ганна Шутава, Вікторыя Луд, Сяргей Скараход, Юлія Мацкевіч, Павел Лапкоўскі, Кацярына Салодкая
I-4. Event-праект
I-4_02. “Дзень вышыванкі”. Аўтар: Арт Сядзіба
I-4_05. “Час Зямлі”. Аўтар: Агенцтва маркетынгавых камунікацый Rapka
I-4_06. “купАлле”. Аўтар: ARTMIX Events Company
J. РЭКЛАМНЫЯ КАМПАНІІ
J-1_02. “Аліварыя. Сусветная калекцыя”. Аўтары: Not Perfect, Partizan Production, “Проспектпресс”
Нагадаем, што пераможцы Фестывалю будуць абвешчаныя на цырымоніі ўзнагароджання 2 ліпеня, якая пройдзе ў Міжнародным адукацыйным цэнтры Ёханэса Раў (IBB). У гэты дзень зранку пачнецца адукацыйная праграма пры ўдзеле замежных экспертаў.
Асноўная канцэпцыя Шостага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! — «Годны шлях рэкламіста». У цэнтры ўвагі сёлетняга Фестывалю — асоба самога стваральніка. Шосты AD.NAK! запрашае рэкламістаў, спецыялістаў у сферы камунікацыі, культурніцкіх менеджараў і прадзюсараў аб’яднаць свае намаганні і дапамагчы беларускамоўнай рэкламе прайсці гэты шлях: ад нерашучай коскі да значнага і ўпэўненага клічніка!