Шосты AD.NAK! распачаў прыём работ
Сайт Шостага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! гатовы прымаць вашыя работы!
Арганізатары Шостага AD.NAK! доўга працавалі над тым, каб працэс падачы работ на сайце Фестывалю adnak.by быў для вас, шаноўныя ўдзельнікі, максімальна простым і зручным!
Для падачы работы неабходна ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА на сайце. Калі ласка, звярніце ўвагу: палі, адзначаныя ў форме рэгістрацыі зорачкай (*), абавязковыя для запаўнення!
Цяпер вы маеце на сайце Фестывалю прыватны кабінет. У ім вы будзеце бачыць свой спіс пададзеных работ і зможаце адсочваць іх статус.
Форма рэгістрацыі работы таксама вельмі простая. Выбіраеце намінацыю або конкурс і паднамінацыю, у якую хацелі б падаць сваю работу. Спіс усіх намінацый і конкурсаў, а таксама патрабаванні да падачы ў кожнай з іх шукайце ТУТ.
У большасць намінацыяў прапануецца падаваць работы у адным з некалькіх варыянтаў. Каб лягчэй і хутчэй аформіць работу, у некаторых варыянтах удзельнікам прапануюцца гатовыя узоры, па якіх трэба іх афармляць.
Звяртаем увагу: і тут усе палі, адзначаныя зорачкай (*), абавязковыя для запаўнення! Ціснем ПАДАЦЬ РАБОТУ… і вось вы ўжо ганаровы ўдзельнік Шостага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! J
Удзел у Фестывалі, як заўсёды, бясплатны!
Дэдлайн прыёму работ — 1 чэрвеня. Аднак адкладаць на апошні дзень не варта!
Рэгіструемся, падаем работы, праходзім годны шлях рэкламіста разам!
Маеце пытанні?
Лістуйце на adnak@budzma.org або тэлефануйце: +375 29 371-01-21.
Крыху пра Фестываль:
Асноўная канцэпцыя Шостага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! — «Годны шлях рэкламіста». У цэнтры ўвагі сёлетняга Фестывалю — асоба самога стваральніка.
Шосты AD.NAK! запрашае рэкламістаў, спецыялістаў у сферы камунікацыі, культурніцкіх менеджараў і прадзюсараў аб’яднаць свае намаганні і дапамагчы беларускамоўнай рэкламе прайсці гэты шлях: ад нерашучай коскі да значнага і ўпэўненага клічніка!