Ствары лагатып і атрымай планшэт! 24 чэрвеня – апошні дэдлайн!
Усім-усім, хто ведае, як трымаць аловак у руках, і ўмее маляваць! Стварыце лагатып для velcom і атрымайце планшэт!
У вас ёсць яшчэ два дні на тое, каб стаць удзельнікам спецыяльнага конкурсу ад генеральнага партнёра Шостага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! – кампаніі velcom! Прыём працаў працягнуты да 24 чэрвеня ўключна.
Праекты, прадстаўленыя на конкурс, разгледзіць кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі:
Васіль Андрэеў, дызайн-дырэктар кампаніі SECTOR, заснавальнік і каардынатар праграм BalticDesignSchool (Minsk-Vilnius-Riga);
Улад Вайцахоўскі, крэатыўны дырэктар агенцтва Leo Bernett Belarus;
Андрэй Дашкевіч, крэатыўны дырэктар агенцтва Proximity Salmon;
Алік Крыніцкі, крэатыўны дырэктар агенцтва Not Perfect | Y&R Minsk;
Андрус Вярсецкас (Verseckas Andrius), кіраўнік агенцтва LOWE AGE, (Літва, Вільня);
Аляксей Каваль, дызайнер шрыфтоў, каліграф, майстар летэрынгу, графічны дызайнер;
Анатоль Лазар, дырэктар дызайн-студыі «Адліга»;
Лізавета Сыракваш, спецыяліст аддзела кіравання брэндам кампаніі velcom;
Вячаслаў Смірноў, начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі velcom.
Аргкамітэт фестывалю чакае яскравых і сучасных работ!
БРЫФ
Чаму
Сацыяльная адказнасць для velcom — важная і неад’емная частка бізнес-філасофіі. Праз рэалізаваныя сацыяльныя праекты і ініцыятывы кампанія імкнецца рабіць пазітыўны ўплыў на жыццё людзей у Беларусі, выкарыстоўваючы для гэтага найлепшы еўрапейскі досвед, укараняючы ўласныя прадукты ў праекты, звязаныя з сацыяльнай адказнасцю, і прыцягвае супрацоўнікаў кампаніі да актыўнага ўдзелу ў іх.
Цягам гадоў velcom падтрымліваў розныя сацыяльныя праекты і ініцыятывы. З канца 2014 года ў сваёй сацыяльнай стратэгіі кампанія засяродзілася на двух кірунках:
— дзеці (праекты падтрымкі адораных дзяцей і дзяцей, якія жывуць у нястачы);
— нацыянальная самаідэнтыфікацыя (праекты, накіраваныя на захаванне і папулярызацыю такіх складнікаў самаідэнтыфікацыі беларусаў, як мова, гісторыя, культура).
У другога кірунку (нацыянальная самаідэнтыфікацыя) ужо ёсць элементы айдэнтыкі (гл. ніжэй), у першага ж кірунку айдэнтыка пакуль адсутнічае.
Што?
Распрацаваць лагатып для сацыяльнага кірунку дзейнасці velcom «Дзеці», які будзе выкарыстоўвацца ў матэрыялах (відэа, друкаваная прадукцыя, анлайн, сувеніры), створаных у падтрымку розных акцый.
Навошта?
Для пазначэння праектаў сацыяльнай скіраванасці — замест размяшчэння карпаратыўнага лагатыпа, які выкарыстоўваецца ў рэкламных матэрыялах.
Для каго?
Гэта лагатып для цэлага кірунку дзейнасці кампаніі, таму асноўнай мэтавай аўдыторыяй з’яўляюцца сацыяльна актыўныя людзі ва ўзросце 16-50 гадоў.
Што распрацаваць?
- Лагатып (каляровы, манахромны) — у вектарным фармаце
- Прыклады выкарыстання лагатыпа (сувенірная прадукцыя, рол-ап і г.д.)
Заўвагі
Трэба ўлічваць патрабаванні інструкцыі па фірмовым стылі velcom, размешчаныя па спасылцы: http://www.velcom.by/ru/about/19623.htm.
Айдэнтыка кампаніі velcom кірунку “Нацыянальная самаідэнтыфікацыя”:
Патрабаванні да падачы работ у конкурс:
Трэба запампаваць графічны файл у разделе «Падаць работу». Для друку абавязковая каляровая прастора CMYK — фізічны фармат А3 (420х297 мм), лічбавы фармат JPG без сціскання (максімальная якасць), разрозненне 300 dpi, для прэв’ю — максімальны памер 2000 пікселяў па большым баку, каляровая прастора RGB, разрозненне 72 dpi, лічбавы фармат JPG, PNG, GIF.