03 / 06

Усё гэта вам, удзельнікі AD.NAK! Далучайцеся! (ВІДЭА)

Новыя намінацыі, конкурсы і адукацыйная праграма. Яскравая цырымонія 2 ліпеня.

Усё гэта вам, удзельнікі AD.NAK!

Зрабі свой шлях годным! Далучайся!

Удзел у Фестывалі БЯСПЛАТНЫ!

Канчатковы дэдлайн прыёму працаў — 8 чэрвеня.

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў з папярэдняй адметнай адукацыйнай праграмай пры ўдзеле замежных экспертаў — 2 ліпеня.

Асноўная канцэпцыя Шостага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! — «Годны шлях рэкламіста». У цэнтры ўвагі сёлетняга Фестывалю — асоба самога стваральніка. Шосты AD.NAK! запрашае рэкламістаў, спецыялістаў у сферы камунікацыі, культурніцкіх менеджараў і прадзюсараў аб’яднаць свае намаганні і дапамагчы беларускамоўнай рэкламе прайсці гэты шлях: ад нерашучай коскі да значнага і ўпэўненага клічніка!

Усе падрабязнасці пра Фестываль, намінацыі і ўмовы ўдзелу ў воркшопах — у адпаведных раздзелах сайта Adnak.by.

Дадатковая інфармацыя: (029) 371-01-21, е-mail: adnak@budzma.org.