21 / 06

Вольскі, які заўжды з табой!

Сябры! У нас круцейшая навіна! Легендарны музыка Лявон Вольскі выставіў на наш адмысловы аDNаK!-аўкцыён рэчы з уласнага сцэнічнага гардэробу: пінжак і скураны капялюш.

4234

Пінжак, у якім Лявон граў першыя канцэрты Крамбамбулі. — 1 500 000 руб.

879

Скураны капялюш, набыты ў Сан-Дыега, Каліфорнія, у ім  Лявон граў на Басовішчы ў 2007 годзе і на розных канцэртах пасля! — 1  900  000 руб.

Калі хочаце стаць уладальнікам гэтых каштоўных рэчаў, а таксама падтрымаць арганізацыю Фестывалю аDNаK – лістуйце на razam@budzma.org з пазнакай “аDNаK_Вольскі”, а мы распавядзем, што рабіць далей.

Спяшайцеся, бо засталося ўсяго 9 дзён!

Падтрымаць праект на ulej.by