26 / 01

Вывучаем родны край разам з СуперКідам

Усім-усім-усім, вялікім і маленькім аматарам ёгуртаў брэнду “СуперКид”! Бурундучок-гарэза падрыхтаваў прыемны сюрпрыз!

З 12 снежня па 19 лютага ў сяброў СуперКіда ёсць магчымасць сабраць уласную калекцыю: 12 магнітаў з серыі «Родны край». Цэлых два месяцы дзеці змогуць ласавацца любімымі натуральнымі малочнымі прадуктамі і вывучаць прыроду беларускага краю на роднай мове.

Шукайце падарункі — магніты ва ўпакоўцы мультыпак з ёгуртамі “СуперКид” 2% з густам “клубніца — ваніль” і “банан-яблык” у гандлёвай сетцы “Евроопт”.

  

У чым карысць малочных прадуктаў «СуперКид» для дзяцей?

Асаблівую ўвагу кампанія «Савушкін прадукт» надае падрастаючаму пакаленню. Галоўнае патрабаванне да малочных прадуктаў для дзяцей — натуральнасць і вялікая колькасць вітамінаў і карысных мікраэлементаў. Так, серыя “СуперКид” — кісламалочныя прадукты для дзяцей — гэта скарбніца “сонечнага” вітаміну D і кальцыю.

Тандэм кальцыю і вітаміну D — сапраўдная суперпадтрымка для дзяцей. Для кожнага малочнага прадукту лінейкі “СуперКид” прадугледжана іх аптымальная колькасць. Былі ўлічаны ўсе запатрабаванні дзіцячага арганізму, каб нашы маленькія спажыўцы заўсёды мелі моцныя косці і здаровыя зубы.

А яшчэ ў гэтых малочных прадуктах няма кавалачкаў садавіны і ягад. Бо ёгурты і тваражкі для дзяцей павінны мець аднародную, кажучы простай мовай, працёртую кансістэнцыю. У складзе малочных прадуктаў серыі “СуперКид” — толькі натуральныя інгрэдыенты!

Для даведкі: У бліжэйшы час плануецца пашырэнне акцыі ў другія гандлёвыя сеткі краіны.

savushkin.by