22 / 06

Пераможная цішотка ад Віталя Гуркова!

Чэмпіён свету па муай-тай, “народны спартсмен” і вакаліст гурта Brutto Віталь Гуркоў падтрымаў арганізацыю Фестывалю і выставіў на наш адмысловы аDNаK!-аўкцыён сваю цішотку, у якой ён выйшаў на пераможны бой у 2013 годзе на Гран-пры К-1 у Вільні.

Супернікам быў вядомы літоўскі кікбаксёр і баец ММА Вайдас Валанчус. На рынг Віталь Гуркоў выйшаў у гэтай самай цішотцы пад кампазіцыю “Тры янгалы” этна-трыа “Троіца”, якая літаральна загіпнатызавала прысутных. І на пачатку другога раўнда Віталь Гуркоў накаўтаваў Валанчуса каленам у галаву.

ts

Пераможная цішотка ад Віталя Гуркова — 2 500 000 руб.

Калі хочаце стаць уладальнікам пераможнай цішоткі ад Віталя Гуркова і падтрымаць арганізацыю Фестывалю аDNаK – лістуйце на razam@budzma.org з пазнакай “аDNаK_Гуркоў”, а мы распавядзем, што рабіць далей.

Спяшайцеся, бо засталося ўсяго 8 дзён!